top of page

"Бондар"

1920 год

Класіка беларускай літаратуры

6521934831.jfif
Біяграфія

Біяграфія

i.jfif

Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раёнМінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля УральскаКазахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Змітрок Бядуля вельмі выдатны беларускі пісьменнік. Ён увайшоў у гісторыю беларускага пісьменства, як майстар сваёй справы. Вядомасць ён набыў сярод маладога пакалення дзякуючы твору Бондар. Біяграфія гэтага аўтара вельмі цікавая і захоплівае ўвагу чытача трагічнымі і нечаканымі паваротамі лёсу. Не гледзячы на свой цяжкі шлях, ён не апусціў рукі і прысвяціў сваё жыццё развіццю патрыятызму ў краіне напісаннем натхняльных твораў

Сюжэт
4Kdw5RBknoQ_edited.jpg

Сюжэт

«Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя». На кірмашах іх ахвотна куплялі людзі, і бондар з жонкай жылі ў дастатку.Мэтай яго жыцця былі не заробкі, а сама праца. «Майструючы... ён забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён працуе». Аўдоцця, жонка, была яго ценем, яна любіла ўсё, што любіў муж, і ганіла тое, што яму не падабалася.На суседзяў Даніла глядзеў, «як на няўдалыя цабэркі з крывых, нязграбных клёпак». Ім было не дадзена спазцігнуць вялікую таямніцу, якую ведаў ён. Бондар і жадаў бы выказаць вясковаму люду ўсё, што было ў яго на душы, але быў упэўнены, што яны гэтага не зразумеюць, пачнуць смяяцца. I стары майстра нёс пакуту маўчання.Пані з маёнтка захацела мець посуд, зроблены «залатымі рукамі» (так вяскоўцы празвалі бондара). Заказ пані Даніла ўспрыняў як шчаслівы і даўно чаканы выпадак, пасланы самім лёсам. Нарэшце яго майстэрства, яго працу змогуць ацаніць па-сапраўднаму.Прыступаючы да працы, ніколі так стары Даніла адмыслова не вастрыў інструмент, так прыдзірліва і доўга не выбіраў дрэва, так старанна не абрабляў дошкі... «Гэта былі не вёдры, не начоўкі, не лыжкі, а дзіўны сон пекных форм. Гэта былі ажыццёўленыя мары Данілавага сэрца. Гэта было тое, дзеля чаго варта і жыць, і пакутваць».На санках Даніла і Аўдоцця павезлі посуд у двор пані. Раз за разам яны спыняліся, каб здзьмухнуць з вырабаў сняжынкі. Ля паніных пакояў іх сустрэла плойма крыклівых вераб'ёў і адзін «шэры падшывалец апаганіў чысценькі бялюткі цабэрак». Майстра і яго жонка акамянелі. Спрабуючы вострым сцізорыкам выскрабці пасудзіну, Даніла не заўважыў, калі падышла эканомка. Яна загадала ўсё адвезці на кухню. Пані ж не захацела глянуць на Данілаву «песню», заплаціла яму не таргуючыся.Грошы абражаны бондар кінуў на ганку, але Аўдоцця іх непрыкметна для мужа падняла. Дамоў яны вярталіся, як з пахавання. «Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу... Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё».Пасля гэтага Даніла закінуў бондарскую справу. Раней зусім абыякавы да гарэлкі, валяўся цэлымі днямі п'яны ў карчме пад сталом. Аўдоцця цярпела голад, холад і нікому не жалілася. Загаласіла, заплакала заўсёды маўклівая бондарава жонка толькі, калі мёртвага Данілу паклалі ў шурпатую нязграбную труну. Яе гора і крыўда выліваліся ў «прыгожыя словы сумных прычытанняў», аж уседкі дзівіліся.Людзі гаварылі, што калі б Даніла каго з іх навучыў сваёй справе, той бы век яго ўспамінаў добрым словам, а то ён ад пані пахвалы чакаў. Хутка за Данілам памерла і Аўдоцця. Па ёй ніхто не галасіў, бо «была яна адна-адзінокая».

Поўны тэкст можна прачытаць : Бондар 

Характарыстыка персанажаў

Бондар Данила

1468421942_1.jpg

   "...гарэлкі ён не піў, так што «залатыя рукі», як казалі аб ім суседзі, кармілі яго даволі шчодра."

   "Мэтай яго жыцця былі не заработкі, а праца сама па сабе, той любімы час працы, які дае праўдзівае шчасце майстру."

   "А суседзей ён лічыў нічога невартымі, неразумнымі."

   "Па блеску яго вачэй, па маршчынах на яго лбе Аўдоцця пазнае, што «пачалося». Яна ціха пазірае на мужа. Цяпер лішняга слова яму казаць нельга."

   "...муха не павінна гудзець, мыш не павінна скрабці, ды, наогул, ніхто з жывых істот не мае права перашкаджаць майстру."

   "У мужа — вялікая сіла."

   "Даніла пахаваў найлепшую частку сваёй душы. Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё."

Характарыстыка
Спектакль
bondar1.jpg

Спектакль Бондар

   Прэм'ерны паказ тэатралізаванага прадстаўлення па творы Змітрака Бядулі "Бондар" адбыўся 4 мая ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Зліццё танцавальнага і тэатральнага мастацтваў у пастаноўцы бліскуча прадэманстравалі калектывы народнага студэнцкага тэатра "Зеркало «(рэжысёр Валянціна Вароніна) і народнага фальклорна-харэаграфічнага ансамбля» Радзімічы" (балетмайстры Марына Скакун, Святлана Карс).

   Спектакль можна паглядзець тут: Бондар

Каментарыі
zRbATQbqLeA_edited.jpg

Каментарыі

Прачытаўшы гэты твор, я засталася пад вялікім уражаннем. Яно распавядае пра цяжкія жыццёвыя сітуацыі і аб магчымых выпадкі. На ім можна вучыцца пераадольваць непрыемнасці.

Фёдар

bottom of page